Пацярпелых няма. Своечасовае выяўленне дазволіла ліквідаваць пажар і прадухіліць значную матэрыяльную шкоду.

Як паведамляе сайт МНС, 4 снежня ў 23.34 у Гомелі па вуліцы Жамчужная сістэмай пажарнай сігналізацыі быў зафіксаваны пажар у сястрынскім пакоі на другім паверсе трохпавярховага будынка Гомельскага дзяржаўнага дзіцячага дома. Агнём пашкоджана маёмасць у пакоі. Работнікамі МНС сумесна з персаналам дома з трэцяга паверху былі эвакуяваны 28 дзяцей. Пацярпелых няма. Своечасовае выяўленне дазволіла ліквідаваць пажар і прадухіліць значны матэрыяльны ўрон.

Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. У пакоі быў пакінуты ўключаным электранагравальнік для пітной вады.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0