Справа па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства) распачата ў дачыненні да 40‑гадовага жыхара Бабруйска, рабочага аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў, якога раней судзілі за крадзеж.

Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў, бабруйчанін падазраецца ў тым, што

ўвечары 4 снежня каля пяціпавярховага дома на вуліцы Карла Маркса прывёў у дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне. У выніку было пашкоджана шкло ў шасці кватэрах.

Матывы, што прымусілі мужчыну зрабіць выбух, высвятляюцца.

Следча‑аператыўнай групай УУС Бабруйскага гарвыканкама ўстаноўлена, што затрыманы набыў выбуховае прыстасаванне ў кастрычніку ў 21‑гадовага калегі па працы.

У дачыненні да маладога чалавека распачата справа па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Падчас вобшуку ў яго дома знойдзены хімічныя і механічныя складнікі, з якіх можна вырабіць выбуховае прыстасаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?