Трагедыя ў пермскім начным клубе стала чарговым сведчаннем таго, што Расія — краіна трэцяга свету. У яе настолькі запушчаная інфраструктура і татальна карумпаванае чынавенства, што такія надзвычайныя здарэнні з’яўляюцца заканамернасцю, а не трагічным збегам абставін.

Усё супала. Адна «чорная» пятніца — выбух «Неўскага экспрэса» — цягніка, які курсіруе паміж Масквой і Пецярбургам, але быў падарваны ў месцы, дзе няма ні дарог, ні камер відэаназірання. Другая «чорная» пятніца — пажар у пермскім начным клубе, дзе нават дах зроблены з галля, які можа загарэцца з тысячы прычын.

Дзве жудасныя ў сваёй нагляднасці, з дзесяткамі загубленых людзей ілюстрацыі стану краіны. А паміж імі —

чатырохгадзінная бойкая тэлевізійная лінія прэм’ер‑міністра [Уладзіміра Пуціна], якая выходзіць па працягласці за рамкі здаровага сэнсу.

Чатыры гадзіны свайго працоўнага часу кіраўнік урада, будзем казаць адкрыта, выдаткаваў на абсалютнае пустаслоўе, не адказаўшы на ніводнае ключавое для развіцця краіны пытанне.

Хоць менавіта ён стаў генеральным канструктарам той сістэмы ўлады, якая за дзесяць тлустых гадоў не зрабіла нічога,

каб у краіне з’явіліся новыя дарогі або каб зменшылася колькасць памяшканняў, не прыдатных не тое, каб для святочных феерверкаў (як клуб з сумнай назвай «Кульгавы конь»), але проста для знаходжання там людзей.

У Расіі пастаянна здараюцца выбухі бытавога газу, абрынаюцца сцены дамоў (старых і новых, бо будуюць з парушэннем элементарных нормаў), выбухаюць ваенныя арсеналы ў межах гарадоў, гараць дамы састарэлых, псіхіятрычныя лякарні, школы…

Пасля кожнай такой катастрофы начальнікі робяць пафасныя прамовы, абяцаюць пакараць вінаватых, анансуюць татальныя праверкі аб’ектаў, аналагічных тым, што ўзарваліся або згарэлі. І ўсё застаецца па‑старому.

Адзіны, хто не мяняецца за ўсю постсавецкую гісторыю краіны міністр — кіраўнік МНС Сяргей Шайгу — гэтым разам звязаў пажар у начным клубе з … празмернай падтрымкай малога бізнесу. «Мы з вамі робім гіганцкія крокі насустрач малому і сярэдняму бізнесу. З 150 тысяч нормаў пажарнай бяспекі, абавязковых да выканання, засталося ўсяго паўтары тысячы ў новым тэхнічным рэгламенце. Пажарны інспектар можа правяраць аб’ект малога і сярэдняга бізнэсу не часцей, чым адзін раз у два гады. Але бізнес павінен узяць сваю долю адказнасці за ўсё, што адбываецца», — сказаў міністр на чарговай селектарнай нарадзе, прысвечанай пермскай трагедыі.

Ён даў даручэнне правесці ва ўсіх рэгіёнах сустрэчы з бізнес‑супольнасцю. «Трэба ім сказаць: давайце, хлопцы, рабіце што‑небудзь, прыйшоў ваш час. Выяўляць ў сваім асяроддзі тых, хто дзеля капейкі гатовы ахвяраваць жыццём людзей», — падкрэсліў міністр. У прыклад ён, натуральна прывёў пермскі клуб «Кульгавы конь». «За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі кіраўніцтву быў выпісаны штраф у адну тысячу рублёў, а туды адзін ваходны білет каштуе 250 рублёў», — наракаў кіраўнік МНС. Але

пра тое, чаму падпарадкаванае Шайгу пажарнае начальства па ўсёй краіне на любым аб’екце стаіць першым у карупцыйнай ланцужку, атрымліваючы зусім не «штрафную» тысячу рублёў, чаму пажарныя не закрылі клуб, калі ён парушаў правілы пажарнай бяспекі да ліквідацыі парушэнняў, міністр не сказаў.

Не сказаў ні ён, ні прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, які цяпер абураецца адсутнасцю ва ўладальнікаў пермскага начнога клуба «мазгоў і сумлення», і пра тое, што ў той жа Маскве, асабліва ў цэнтры са старым жылым і нежылых фондам, зачыненыя амаль усе двары і перакрытыя ўсе скразныя праезды і праходы — так, што туды проста не зможа праехаць пажарная машына. А калі і зможа, то ніхто іншы ўжо адтуль фізічна не выйдзе і не выедзе. Што ў краіне мільёны дамоў, якія могуць загарэцца або абваліцца ў любы момант з прычыны элементарнай састарэласці, нават пры няўхільным захаванні правілаў пажарнай ды іншай бяспекі. Не кажуць нашы начальнікі і пра тое, што правяраючыя органы даўно сталі арганічна часткай карупцыйнай вертыкалі, гатовай прымаць любыя аб’екты з любымі недаробкамі, заплюшчваць вочы на любыя парушэнні, толькі б не спыняецца паток «адкатаў».

Можна колькі заўгодна разважаць аб адраджэнні Расіі, аб «вялікай дзяржаве, што ўздымаецца з каленяў». Але свету мы паказваем відэа размешчанага ў цэнтры сталіцы буйнога рэгіёну хлява з надпісам «Кульгавы конь», дахам з галля, адзіным выхадам з будынка, дзе феерверк або, па іншай версіі, замыканне праводкі, раптоўна забірае больш за сотню жыццяў.

Сама Расія выглядае кульгавым канём, бо па ўсёй краіне ў такіх жа жудасных памяшканнях размешчаны не толькі забаўляльныя ўстановы, але і школы, бальніцы, дамы састарэлых, інтэрнаты, ды і проста жылыя дамы. Бо ў першай сусветнай газавай дзяржаве да гэтага часу не газіфікаваны тысячы населеных пунктаў (зрэшты, у іх такія дамы, што газ можа стаць дадатковай небяспекай для іх насельнікаў).

Бо ўлада ў краіне ў масавым парадку гандлюе паўнамоцтвамі, замест таго, каб выконваць свае абавязкі.

Лепшай памяццю аб ахвярах трагедый «Неўскага экспрэса» і «Кульгавага каня» стане з’яўленне ў нашых вагонах крэслаў, якія не адвальваюцца разам з мацаваннямі пры тармажэнні, а ў нашых дамах і грамадскіх установах — эфектыўных датчыкаў пажарнай бяспекі і спецыяльных пажарных выхадаў.

Каб любы чыноўнік у любым рэгіёне, датычным да пажарнай бяспекі або стварэнні нармальнай інфраструктуры, займаўся сваёй справай, а не думаў, на якім аб’екце і колькі можна зарабіць.

Каб кіраўнік дзяржавы і кіраўнік урада не красаваліся бясконца перад краінай у тэлевізары, а выкарыстоўвалі сваю ўладу для выкаранення карупцыі на ўсіх узроўнях.

Бо прадажнае чынавенства, карумпаваныя пажарныя, міліцыянты і чэкісты, што займаюцца бандытызмам і рэкетам, уяўляюць галоўную пагрозу для бяспекі грамадзян Расіі.

Трагедыя ў Пярмі — збег абставінаў, але не выпадковых, а зададзеных сістэмай кіравання краінай. Такія катастрофы проста перадвызначаныя сённяшняй сітуацыяй у Расіі — вось у чым галоўная бяда.

У цывілізаваных краінах яны могуць здарыцца, у Расіі — не могуць не здарыцца …
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?