У 2010 годзе ў Беларусі неабходна забяспечыць прырост ВУП на ўзроўні 11‑13%.

Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, прадстаўляючы сёння новага міністра эканомікі Мікалая Снапкова калектыву Мінэканомікі.

Прэм’ер‑міністр адзначыў, што 2010 г. будзе вельмі няпростым, і неабходна задзейнічаць рэзервы эканамічнага росту ва ўсіх галінах. «ВУП у 2010 годзе павінен павялічыцца на 11‑12%, да 13%. Такая задача пастаўленая кіраўніком дзяржавы, каб выйсці на прызначаны вынік у цэлым па пяцігоддзю», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Паводле яго слоў, чакаецца, што па выніках года Беларусь выйдзе па аб’ёме ВУП на ўзровень дакрызіснага 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?