У наваколлях Вілейкі каля вёскі Чырвоны Беражок, на месцы расстрэлу стваральніка і кіраўніка мядзельска‑смаргонскай нелегальнай маладзёжнай антысавецкай арганізацыі Расціслава Лапіцкага,

спілаваны мемарыяльны крыж, які быў пастаўлены невядомымі ў другой палове лістапада,

пра гэта паведаміў старшыня вілейскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксей Сюдак.

Мемарыяльны васьміканцовы трохметровы крыж быў выраблены з абчасаных бярвёнаў, каля памятнага знака былі ўскладзены кветкі і запалены лампады. Як паведаміў актывіст, некалькі дзён таму мемарыяльны крыж знік. Невядома, хто яго ўстанавіў, сказаў актывіст, але гэты факт ён лічыць сведчаннем таго, што памяць аб Лапіцкім жыва і людзі імкнуцца яе ўшанаваць.

***

Як паведамлялася раней, у канцы красавіка 2008 года на месцы гібелі Лапіцкага быў знішчаны памятны камень, а 10 верасня 2009 года мясцовыя ўлады дэмантавалі з гэтага месца тры мемарыяльныя крыжы. На іх былі прымацаваны таблічкі з надпісамі: «Расціслаў Лапіцкі (1.ІХ.1928—28.Х.1950). Змагар за незалежнасць Беларусі», «Ахвярам рэпрэсій ад грамадскасці Смаргоні» і «Героям Беларусі». Усе крыжы вышынёй прыкладна чатыры метры былі зроблены мясцовымі актывістамі і асвечаны.

2 кастрычніка суддзя суда Вілейскага раёна Мінскай вобласці Юрый Абрамчык аштрафаваў Сюдака і актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Малярчука на 30 базавых велічынь (1.050 тыс. рублёў), а актывіста Партыі БНФ Алеся Наркевіча — на 20 (700 тыс. рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — збудаванні крыжоў на месцы расстрэлу Лапіцкага.

Расціслаў Лапіцкі ў ноч з 27 на 28 кастрычніка 1950 года ў лесе пад Вілейкай адмовіўся ад памілавання і быў расстраляны супрацоўнікамі савецкіх спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?