Калi летась на Гарадзенскім кансэрвавым заводзе замарынавалi 800 тысяч слоiкаў зялёнага гарошку, то сёлета гэты паказчык запланавана павялiчыць амаль удвая.

Такi рост будзе дасягнуты дзякуючы пашырэньню на 70 працэнтаў пасяўных плошчаў пад гэту культуру i някепскай ураджайнасьцi ў сельгаскаапэратывах «Сьвiслач», «Кастрычнiк-Горадня» i iмя Дзеншчыкова Гарадзенскага раёну.

У мэтах выпуску iмпартазамяшчальнай прадукцыi на заводзе цяпер ажыццяўляецца комплексная рэканструкцыя, у ходзе якой новым абсталяваннем аснашчана i лiнiя па вытворчасцi кансэрваванага гарошку. Вышэйзгаданыя гаспадаркi вырошчваюць яго спэцыяльна для гэтага прадпрыемства, выкарыстоўваючы галяндзкi гатунак «Прэмiа».

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0