Курэнне кальяна шкодна для здароўя не меней за паленне цыгарэтаў, даказалі навукоўцы Універсітэта штата Вірджынія (ЗША) і Амерыканскага ўніверсітэта ў Бейруце (Ліван), паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Медыкі знайшлі канкрэтныя навуковыя доказы, якія абвяргаюць міф пра бясшкоднасць кальяна: згодна з вынікамі іх даследавання, дым ад кальяна змяшчае такія ж шкодныя хімікаты, як і цыгарэты, такім чынам павышае рызыку сардэчна‑сасудзістай дысфункцыі і развіцця нікатынавай залежнасці.

На працягу двух гадоў дактары назіралі за самаадчуваннем курыльшчыкаў кальяну ў Ліване ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Кожны добраахвотнік распальваў тытунь спачатку пры дапамозе кальяна, а потым ён павінен быў выпаліць адну цыгарэту. Адразу былі вылічаныя ўзровень нікатына і вокісу вугляводу, таксама была зафіксавана частата сардэчных скарачэнняў.

Даследаванне паказалі, што вокіс вугляроду ў арганізме былі ў тры разы вышэйшым пры паленні кальяна, у адрозненні ад адной выпаленай цыгарэты. Пікавыя ўзроўні нікатына апынуліся аднолькавымі як пры паленні кальяна, так і пры паленні цыгарэты. Аналізуючы колькасць і аб’ём кожнай зацяжкі, падчас палення кальяна, удыханне табачнага дыму было ў 48 разоў вышэйшым у параўнанні з цыгарэтамі. Акрамя таго, табачны дым ад кальяна складае злучэнні, якія вядуць да развіцця раку і іншых небяспечных захворванняў.

За апошнія 8‑10 гадоў папулярнасцю кальяна ў заходніх краінах рэзка вырасла, асабліва сярод моладзі ад 18 да 24 гадоў. Большасць маладых людзей упэўнены, што кальян нясе меней смолаў і нікатына, чым тытунь, і не мае небяспечных для здароўя наступстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?