У бліжэйшую суботу, а 19-ай, у гродзенскім клубе Парламент (Паповіча 5), адбудзецца канцэрт легендарнага польскага гурта «Budka Suflera». Пачатак продажу квіткоў сёння а 14-ай, кошт – 30 тыс. рублёў.
Гурт «Budka Suflera» быў заснаваны ў 1974 годзе ў Любліне Кшыштафам Цугоўскім, Рамуальдам Ліпкай і Томашам Зелішэўскім. З таго часу склад гурта неаднаразова змяняўся, аднак тое не перашкодзіла яму набыць вялікую папулярнасць як у Польшчы, так і за яе межамі.
У дыскаграфіі «Budkі Suflera» 15 студыйных альбомаў. Апошні з іх – «Zawsze czegoś brak» (Заўсёды нечага бракуе) – выйшаў мінулай восенню.