Працэдура дактыласкапіі стане абавязковай для ўсіх вайсковаабавязаных у Беларусі. Дэпутаты ПП НС 9 снежня адразу ў двух чытаннях прынялі папраўкі ў закон «Аб дактыласкапічнай рэгістрацыі».

Папраўкі ініцыявала Міністэрства ўнутраных спраў, заявіў дэпутатам кіраўнік гэтага ведамства Анатоль Куляшоў.

Толькі сёлета пры дапамозе адбіткаў пальцаў міліцыя выявіла асобы 375 чалавек, якія раней праходзілі па справах як невядомыя. Адбіткі пальцаў ужо здалі 1,4 мільёна чалавек, 22 тысячы адмовіліся, паведаміў Куляшоў. Папраўкі набудуць моц, калі іх зацвердзіць савет рэспублікі і новую рэдакцыю закона падпіша кіраўнік Беларусі.

Вайсковаабавязаныя — гэта грамадзяне Беларусі 18—55 гадоў.

Якое пакаранне будзе тым, хто адмовіцца праходзіць гэтую працэдуру, пацікавіліся журналісты ў міністра Куляшова.

Той адказаў, што пакуль адказнасць не прапісаная.

Аднак кіраўнік МУС не думае, што такіх людзей будзе шмат: «Наш народ даволі законапаслухмяны. І я не думаю, што будзе шмат адмоваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?