Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. На значнай частцы тэрыторыі невялікія ападкі, пераважна мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2 — плюс 3°C, ноччу па паўднёвым усходзе да мінус 4°C.

У Мінску 10 снежня воблачна, невялікі мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1 да плюс 1°С.

У наступныя двое сутак, 11 і 12 снежня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 11‑га месцамі невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—7°C, па паўднёвым захадзе 0 — плюс 2°C. 12‑га месцамі невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3—9°C, ноччу пры праясненнях да мінус 10—11°C.

У Мінску 11 снежня воблачна з праясненнямі. Невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2—4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?