З пачатку эпідэмічнага пад'ёму ад пнеўманіі ў Светлагорску памерлі чатыры чалавекі, амаль 200 знаходзяцца на лячэнні. 118 чалавек з дыягназам «пнеўманія» прайшлі лячэнне і выпісаныя са стацыянара.

Такія звесткі прыводзіць у інтэрв'ю светлагорскай газеце «Ранак-плюс» намеснік галоўнага лекара па лячэбнай частцы Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Ціхун. Інтэрв'ю з лекарам было апублікавана 9 снежня. Інфармацыю пра колькасць захварэлых на пнеўманію пацвердзіў галоўны ўрач Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы Анатоль Муха. Разам з тым ён адмовіўся назваць колькасць памерлых ад захворвання.

«Звычайны, здавалася б, грып, нічога асаблівага ў ім няма — і вось такі ўсплёск пнеўманій,

пракаментаваў у інтэрв'ю газеце Ціхун. — Гэта ўскладненне віруснай інфекцыі. Такое бывае пасля сезонных грыпаў, але, канечне, не ў такой колькасці.

Гэта проста невытлумачальна.

Як і ва ўсёй краіне, у нас зафіксаваныя выпадкі пнеўманіі сярэдняй ступені цяжкасці, цяжкія і вельмі цяжкія. З вельмі цяжкімі формамі пнеўманіі было каля 10 чалавек. Чатыры пацыенты памерлі. Ускрыццё пацвердзіла наяўнасць у іх віруснай пнеўманіі».

Паводле слоў доктара, ахвяры пнеўманіі былі ва ўзросце 25—40 гадоў, якія не пакутавалі ад спадарожных паталогій.

Зараз у стацыянары знаходзяцца на лячэнні людзі розных узростаў, але большасць — працаздольнага.

Раённая газета «Светлагорскія навіны» прыводзіць інфармацыю загадчыка эпідэмічным аддзелам занальнага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святланы Якуш пра тое,

што за лістапад ВРВІ перахварэлі 7.999 жыхароў Светлагорска і раёна, грып перанеслі 2.817 чалавек. На 7 снежня ў Светлагорскім раёне зарэгістравана тры лабараторна пацверджаныя выпадкі віруса A/H1N1.

Ахвярамі віруса сталі 25-гадовая цяжарная жанчына і мужчыны 1966 і 1951 гадоў нараджэння.

Паводле паведамлення прэс-службы Гомельскага аблвыканкама, у вобласці за перыяд эпідэмічнага пад'ёму захворвання на грып і ВРІ на пнеўманію захварэла амаль 6.700 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?