Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўднёвай палове, невялікі снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. У цэнтральных раёнах захаваецца адкладанне снегу, па ўсходняй палове — слабы галалёд. Па паўднёвым захадзе месцамі слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2—8°C, па паўднёвым захадзе да плюс 1°C,

уначы па Віцебскай і Магілёўскай абласцях да мінус 10°C.

У Мінску 11 снежня будзе воблачна з праясненнямі, без значных ападкаў. На дарогах галалёдзіца. Захаваюцца адкладанні снегу, слабы галалёд. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3—5°С.

У наступныя двое сутак, 12—13 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі невялікі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра 12 снежня на працягу сутак мінус 3—9°C, пры праясненнях да мінус 11°C, 13 снежня ўначы мінус 4—10°C, пры праясненнях да мінус 14°C,

днём мінус 2—9°C, месцамі да мінус 11°C.

У Мінску 12 снежня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 5—7°С, днём мінус 4—6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?