Экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса заявіў, што нямецкі пісьменьнік Гюнтэр Грас павінен адмовіцца ад званьня ганаровага грамадзяніна Гданьска, паколькі прызнаўся, што служыў у войсках СС. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў суботу зьдзівіў Нямеччыну, заявіўшы, што служыў у нацысцкіх элітных фармаваньнях.

Грас нарадзіўся ў польска-нямецкай сям’і ў Гданьску ў 1927 г., калі горад лічыўся Вольным горадам (Данцыг). У Гданьску нарадзіўся і знакаміты рух «Салідарнасьць», які ў многім прадвызначыў падзеньне камуністычнага рэжыму ў Польшчы і зрабіў Валэнсу, свайго лідэра, прэзыдэнтам

«Найлепшае, што ён (Грас) цяпер можа зрабіць – адмовіцца ад званьня ганаровага грамадзяніна, – сказаў Валэнса ў інтэрвію нямецкай газэце «Більд». – Сытуацыя вельмі нязручная. Я б пачуваўся б няёмка ў такой кампаніі (Валэнса – ганаровы грамадзянін Гданьска і нобэлеўскі ляўрэат міру)». Калі б было вядома, што ён служыў у СС, ён ніколі б не атрымаў гэтага званьня».

Гюнтэр Грас, пацыфіст левых поглядаў, у самым вядомы сваім рамане «Бляшаны барабан» (1959 г.) даў сатырычную панараму Гданьска і Нямеччыны першай паловы ХХ ст.

Раман – антыфашысцкі, таму шокам для немцаў стала інтэрвію Г. Граса, якое ён даў газэце "Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг", дзе распавёў, што ў веку 17 гадоў яго прызвалі на службу ў танкавую дывізіі СС у Дрэздэне.

Раней было вядома, што ён служыў шарагоўцам, быў паранены і ўзяты ў палон амэрыканцамі.

BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0