Тады, у часе карнай апэрацыі, немцы забілі каля 1500 мясцовых жыхароў. Немцы папярэдзілі ксяндзоў да пачатку карнай аперацыі, каб яны маглі пакінуць гэты край, але яны не скарысталі з гэтай магчымасьці, бо палічылі, што ў гэты цяжкі час нельга ні ў якім разе пакідаць вернікаў. Фашыстоўцы пачалі зганяць у касьцёл людзей.

Мужныя сьвятары рыхтавалі людзей да сьмерці, спавядаючы іх і ўдзяляючы Сьвятую Камунію. 16 лютага 1943 пакутніцкую сьмерць, разам зь вернікамі, якіх спалілі ў сьвірне каля вёскі, прыняў а.Антоні Ляшчэвіч, на наступны дзень загінуў Юры Кашыра.

Пачынаючы з 1999 году, калі айцы Юры і Антоні былі абвешчаныя Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ блаславёнымі, кожны год адбываецца пілігрымка з Друі.

З 2000 г. пачалі ладзіцца пілігрымкі і з Полацку, адкуль сёлета крочылі каля 80 чалавек. Штогод вернікі, пераважна маладыя, не баючыся цяжкасьцяў далёкага шляху, ідуць да месца пакутніцтва сьвятароў, якія любілі Бога і людзей больш, чым сваё жыцьцё.

Сёлета, 9 жніўня, каля паўсотні пілігрымаў з кс.Міхалам Цьвічкоўскім выправіліся ў Росіцу з Друі. У пілігрымцы ішлі і пяць чалавек з Глыбокага, а таксама некалькі чалавек з Воршы і з іншых гарадоў. Яшчэ каля 30 чалавек з кс.Валянцінам Нарадоўскім далучыліся ў Мёрах.

Амаль што сотню кілямэтраў прайшлі за тры дні, і ўжо вечарам 11 жніўня вернікі былі ў Росіцы. Начавалі ў Мёрах і Верхнядзьвінску, дзе пілігрымаў прынялі на начлег мясцовыя вернікі.

Уначы імшу адпраўляў біскуп Уладзіслаў Блін, тады ж адбылася працэсія са сьвечкамі да месца пакутніцтва, удзень – біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Падчас урачыстасьцяў адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Р. Барадуліна «Рымскі дыпціх», а таксама выступ барда А.Камоцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?