Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 11 снежня прынялі ў другім чытанні праект бюджэту на 2010 год.

Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансавай і падатковай палітыцы Аляксандр Антоненка, прадугледжана адмена чатырох падаткаў: збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі; падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў; мясцовага падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі; мясцовага збору з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах.

У мэтах кампенсацыі даходаў бюджэту, звязанай з адменай гэтых падаткаў, стаўка падатку на дададзеную вартасць павялічваецца з 18% да 20%. Гэта забяспечыць дадатковыя паступленні ў бюджэт 1,7 трлн. рублёў.

Даходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуюцца ў суме 53 трлн. рублёў (30,4% да ВУП). Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжаны ў памеры 35,5 трлн. рублёў (120,7% да чаканага ўзроўню 2009 года).

Расходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуюцца ў аб’ёме 55,7 трлн. рублёў (31,9% да ВУП). Расходы рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме 38 трлн. рублёў (на 23,5% больш за ўзровень гэтага года).

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2010 год сфарміраваны ў памеры 2,7 трлн. рублёў (1,5% да ВУП).

Антоненка лічыць, што выкананне бюджэту павінна забяспечыць эканамічны рост у краіне і мінімізаваць наступствы сусветнага фінансавага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?