Сбербанк Расіі выступіць арганізатарам выпуску беларускіх еўрааблігацый на суму $2 млрд. Гэта прадугледжана планам сумесных дзеянняў, які будзе падпісаны сёння ў Мінску,

паведаміў першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы са старшынёй праўлення Сбербанка Расіі Германам Грэфам.

Акрамя таго, прадугледжваецца, прыцягненне сіндыкаванага крэдыту на $300 млн. і 5 млрд. расійскіх рублёў (166 млн даляраў).

Ашчадны банк таксама выступіць арганізатарам выпуску дзяржаблігацый Беларусі на расійскім рынку ў аб’ёме да 15 млрд. расійскіх рублёў і будзе ажыццяўляць прамое крэдытаванне беларускіх прадпрыемстваў.

Людміла Сац, БЕЛТА

Пазаўчора Аляксандр Лукашэнка ўхваліў продаж ААТ «БПС‑Банк» расійскаму «Сбербанку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0