Злучаныя Штаты асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да другога сакратара пасольства Латвіі ў Менску Рэйма Шмітса і заклікалі Беларусь да датрыманьня міжнародных абавязальніцтваў.

«ЗША выражаюць глыбокае шкадаваньне з нагоды абуральных дзеяньняў беларускіх уладаў у дачыненьні да латвійскага дыплямата», - гаворыцца ў распаўсюджанай надоечы заяве пасольства ЗША ў Менску.

«Ператрус і канфіскацыя асабістых рэчаў дыплямата, зьдзейсьненыя беларускімі праваахоўчымі органамі 25 ліпеня, зьяўляюцца абуральным парушэньнем Вэнскай канвэнцыі па дыпляматычных стасунках ад 1961 году», - адцемлена ў дакумэнце.

Паводле Хартыя´97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0