Юрый Чыжык судзіцца з гарадскімі камунальнымі службамі Брэста з‑за вады, якою не карыстаецца з 2002 года ягоная дачка. Яна жыве ў Англіі.

Два гады таму спадар Чыжык пачаў дабівацца пераразліку аплаты, але прайграў у судах усіх інстанцыяў. Сёлета адсудзіў у Жыллёвага рамонтна‑эксплуатацыйнага ўпраўлення мільён рублёў і вырашыў не спыняцца.

Юрый Чыжык: «Як толькі парушаны закон, і гэта ўстаноўлена, магчымая маральная кампенсацыя. Гэта запісана ў грамадзянскім Кодэксе. Я вось нядаўна чытаў артыкул пра кампенсацыю ў 300 мільёнаў долараў. Нашы суды могуць даць пяцьдзесят тысяч, могуць сто. Вядомы прэцэдэнт, калі Чаргінец заявіў пазоў на 600 мільёнаў рублёў. 600 мільёнаў — чым я горшы за Чаргінца? Чаму ён можа, а мне нельга? Я не менш за яго пакутаваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?