Франак паведаміў, што за той час, пакуль ён лячыўся ў шпіталі, яму паставілі дыягназ «гіпэртэнзія 2‑й ступені з рызыкай трэцяй ступені». З такой хваробай служыць у войску забаронена.

Паводле самога салдата, днямі яго павінны былі прызнаць непрыдатным да службы ў войску. Аднак 14 снежня доктар cказала Вячорку, што яго тэрмінова выпісваюць.

Менавіта на панядзелак была запланаваная кансультацыя з кардыёлягам, які праводзіць абследаваньне сардэчна‑сасудзіcтай сістэмы Франака.

Хлопец паведаміў, што ў медыцынскай картцы яму адмянілі тыя дыягназы, якія паставілі ў часе абследаваньня, і тэрмінова накіравалі ў вайсковую частку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?