Рада заснавальнікаў клуба «Салют‑Энергіі» (Белгарад) зацвердзіла на пасаду галоўнага трэнера каманды Міраслава Рамашчанку.

У бліжэйшыя дні новы трэнер сфарміруе штаб, з якім яму прыйдзецца супрацоўнічаць у сезоне‑2010. Апошнім месцам працы 35‑гадовага спецыяліста, які станавіўся чэмпіёнам Расіі ў складзе маскоўскага «Спартака», была «Томь», паведамляе Спорт-Экспресс.

«Салют‑Энергія» выступае ў першым расійскім дывізіёне, у сезоне 2009 года фінішаваў на сёмым месцы.

Нагадаем, што ў 2009 г. іншы беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка вывеў новасібірскую «Сібір» у расійскую прэм’ер‑лігу, прычым у сезоне‑2008 клуба быў толькі на 14‑м месцы.

***

Міраславу Рамашчанку 16 снежня споўніцца 36 гадоў. Кар’еру гульца пачаў ва Украіне, у Беларусі гуляў за «Ведрыч» і «Днепр». Потым пераехаў у Расію, дзе гуляў за «Уралмаш» і маскоўскі «Спартак». За нацыянальную зборную Беларусі правёў 15 матчаў.

Кар’еру скончыў датэрмінова, у 1999 г., з прычыны траўмы меніска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0