У Брэсце ў дарожна‑транспартным здарэнні загінуў 23‑гадовы вадзіцель, які спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў ДАІ.

Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Касьянік, аўтамабіль «Фольскваген‑Гольф», за рулём якога знаходзіўся 23‑гадовы жыхар Брэста, трапіў на вочы супрацоўнікам ДАІ 13 снежня ў 0.10 на трасе М‑1 пры пад’ездзе да Брэста.

«На ўчастку дарогі вёска Хабы — вёска Тэльмы ён рухаўся ў бок Брэста да павароту на абласную бальніцу па паласе сустрэчнага руху са значным перавышэннем хуткаснага рэжыму, — адзначыла Касьянік. — Вадзіцель «Фольсквагена‑Гольф» не рэагаваў на неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца, у тым ліку на светлавыя і гукавыя сігналы, якія падаваліся яму. Каб прадухіліць ДТЗ на гэтай паласе дарогі, супрацоўнікамі батальёна дарожна‑патрульнай службы быў перакрыты рух».

Пасля ўезду ў Брэст, рухаючыся на вуліцы Маскоўскай, кіроўца «Фольсквагена‑Гольф» перастроіўся на неабходную паласу і прадоўжыў рух,

аднак на павароце не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам і ўдарыўся ў прыдарожную агароджу. Хуткая медыцынская дапамога, якая прыбыла на месца аварыі, даставіла вадзіцеля ў абласную бальніцу, дзе каля дзвюх гадзін ночы, не прыходзячы ў свядомасць, ён памёр.

Як адзначыла Касьянік, у 2009 годзе гэты кіроўца быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?