94,7% каталонцаў, што бралі ўдзел у рэфэрэндуме 13 снежня па пытанні аб незалежнасці аўтаноміі, прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі і яе незалежнае сяброўства ў Еўрасаюзе.

У апытанні, якое праходзіла ў 166 каталонскіх населеных пунктах з агульным насельніцтвам большым за 700 тысяч чалавек, узялі ўдзел каля 30% жыхароў [усяго ж на тэрыторыі Каталоніі — паўночны ўсход Іспаніі жыве 7,2 млн чалавек]

Рэферэндум быў скліканы па ініцыятыве некалькіх грамадскіх арганізацый без якога‑небудзь ўдзелу палітычных партый або органаў улады. У ім мелі права прыняць удзел жыхары населеных пунктаў ва ўзросце старэйшыя за 16 гадоў, у тым ліку імігранты, якія жывуць на законных падставах.

Вынікі апытання не носяць абавязковы характар, паколькі, згодна Канстытуцыі Іспаніі, прызначаць рэферэндум мае права толькі іспанскі ўрад.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?