Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, пракаментаваў «НН» праект указа аб Інтэрнэце:

«На мой погляд, падобны акт даўно чакалі. Першай спробай ўзяць пад кантроль Інтэрнэт быў Закон аб СМІ. Тады гэтага не зрабілі з шэрагу прычын, сярод якіх геапалітычная кан’юнктура і немагчымасць знайсці рашэнне некаторых прававых пытанняў. Цяпер вузел гэтых пытанняў разрублены. Мы вяртаемся да рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ, ідэнтыфікацыі карыстальнікаў. Увесь арсенал падрыхтаваны. Калі ўказ будзе прыняты ў такім выглядзе, то створацца ўмовы для блакавання рэсурсаў. Не акрэслена пытанне аб сацыяльных сетках і блогах.

Адзіны плюс падрыхтаваных пераменаў я бачу ў тым, што адказнасць за змест інфармацыі будуць несці асобы, якія гэтую інфармацыю размясцілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?