«Эвертан» бясплатна распаўсюдзіць частку білетаў на хатні матч 6‑га тура групавога турніру Лігі Еўропы супраць барысаўскага БАТЭ, які пройдзе ў чацвер 17 снежня.
50 пакетаў па два білеты прапануюць тым, хто зарэгіструецца на адным з букмекерскіх сайтаў і зробіць стаўку ў памеры 10 фунтаў стэрлінгаў, паведамляе афіцыйны сайт ліверпульскага клуба, зазначае Спорт‑Экспресс.
Матч «Эвертан» — БАТЭ пройдзе ў чацвер 17 снежня. Пачатак у 20:05 па брытанскім часе (22:05 па Мінску).
***
У адрозненне ад беларускіх траскуча-пякуча-амальякуцкіх маразоў у Мерсісайдзе будзе ледзь не цёпла, вечарам чацвярга прагназуецца каля нуля па Цэльсіі.
***
З турнірнага гледзішча матч нічога не вырашае. Ліверпульцы застануцца на 2‑м месцы (яны датэрмінова заваявалі сабе месца ў плей‑оф), а БАТЭ страціў шанцы на 1/16 фіналу і вядзе завочную спрэчку з грэцкім АЕКам за трэцяе месца ў групе. АЕК, дарэчы, згуляе ў гасцях з «Бенфікай».
Турнірнае становішча: Бенфіка — 12, Эвертан — 9, БАТЭ — 4, АЕК — 4.
Пры роўнасці пунктаў БАТЭ абганяе АЕК за кошт асабістых сустрэч (2:1, 2:2).
Матч «Эвертан» — БАТЭ пакажа ў жывым эфіры канал «Лад».Пачатак трансляцыі а 22‑й.