Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад кіраўніцтвам суддзі Назаранкі адмяніла прысуд Першамайскага раённага суда Мінску адносна прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.
Прычына адмены — не разгледжаныя ўсе матэрыялы справы, Першамайскі суд пры разглядзе справы праявіў аднабаковасць.
Справу накіравалі на перагляд назад у Першамайскі раённы суд. Адвакат Бандарэнкі Зміцер Лаеўскі не выключае, што перагляд можа адбыцца ўжо ў студзені.
Мера стрымання Бандарэнку пакінутая без зменаў — ён знаходзіцца ў Бабруйскай калоніі.
Паводле сябра АГП Аляксандра Дабравольскага, тут спрацаваў палітычны фактар, справа набыла грамадскае гучанне, і суддзі не змаглі не адрэагаваць.
Нагадаем, Бандарэнку асудзілі на 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці паводле палітычных, як не выключаюць праваабаронцы, прычынаў.
На пачатку кастрычніка суддзя Леанід Ярмоленкаў з Першамайскага суда Мінска прызнаў актывіста АГП Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасці фірмы, якую ён сам стварыў. Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнаў і падаў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.