У Швецыі падчас хакейнага матча арбітр выратаваў жыццё гульцу, які ўпаў на лёд і перастаў дыхаць.

Арбітр Вольмер Эдквіст, які ў вольны ад судзейства час працуе кіроўцам «хуткай дапамогі», адрэагаваў вокамгненна. Ён пачаў рабіць масаж сэрца, а доктар — штучнае дыханне.

Неўзабаве ў хакеіста з’явіўся слабы пульс, а затым ён прыйшоў у сябе.

Выдатна спрацавала і брыгада дактароў, якія дзяжурылі на матчы. Машына выехала прама на лёд, і спартсмена адправілі ў шпіталь. Цяпер ён пачуваецца нармальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?