Еўрасаюз настроены на пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю. Пра гэта заявіў сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і Украіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра.

«З канца 2008 года Еўрасаюз настроены на пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю. Гэта звязана з тымі пазітыўнымі зменамі, якія адбываюцца ў вашай краіне», ‑‑ сказаў Тэйшэйра.

Па яго словах, «у рамках ЕС існуюць розныя ўпаўнаважаныя арганізацыі, якія рэгулярна праводзяць пераацэнку ў краінах, з якімі супрацоўнічае Еўрасаюз». Ён яшчэ раз падкрэсліў:

«Мы настроены на пашырэнне супрацоўніцтва пры ўмове, што ў Беларусі будзе надавацца дастаткова ўвагі важным для нас каштоўнасцям».

Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра сказаў, што ЕС «празрыстая і прадказальная арганізацыя, і пра сваіх рашэннях яна паведамляе сваім партнёрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?