У дачыненні да кіраўніцтва ўстановы распачата крымінальная справа. 21-гадовую касірку абменніка гэтага банка забілі 10 снежня.

Пра крымінальную справу 15 снежня журналістам у Мінску паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Паводле яго слоў, 15 снежня па ўказанні генеральнага пракурора пракурорам Мінска заведзена справа ў дачыненні да кіраўніцтва «Абсалютбанка» па ч. 3 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасць улады).

Гэты артыкул прадугледжвае адказнасць службовых асоб, якія не належным чынам выконвалі свае абавязкі, што спрычынілася да цяжкіх наступстваў.

У Генпракуратуры не называюць канкрэтных асоб, у дачыненні да якіх заведзена крымінальная справа.

«Следства вызначыць, хто вінаваты і ў якой ступені», — падкрэсліў Кісялёў.

Нагадаем, 10 снежня ў выніку разбойнага нападу на абменны пункт «Абсалютбанка» каля сталічнага ўніверсама «Аўтазаводскі» была забіта 21‑гадовая касір.

Пётр Кісялёў распавёў, што ў красавіку гэтага года пасля шэрагу дзёрзкіх нападаў на аб’екты банкаў і ўзлому банкаматаў Генеральная пракуратура накіравала ў Нацыянальны банк ліст з рэкамендацыямі тэхнічнага ўмацавання аб’ектаў банкаўскай сістэмы, павышэння іх абароненасці.

Аднак сітуацыя кардынальна не змянілася, адзначыў Кісялёў.

Другі аналагічны ліст быў накіравана ў жніўні. «І пасля яго вычарпальных захадаў не было», — канстатаваў прадстаўнік Генпракуратуры.

З пачатку 2009 года ў Беларусі зарэгістравана сем фактаў нападу на банкаўскія аб’екты і рабаванне банкаматаў.

Група рабаўнікоў, якія з дапамогай зварачнага апарата ўсккрыла банкамат «Белінвестбанка» ў Брэсце, затрыманая ў Бранскай вобласці. Кісялёў не выключае, што і да апошняга злачынства могуць быць датычныя «замежныя гастралёры».

Прадстаўнік Генпракуратуры адзначыў, што

абменны пункт «Абсалютбанк», дзе забілі касіра, не быў абсталяваны ні сродкамі назірання, ні аховай.

«Гэта спрыяла таму, што злачынца змог пранікнуць ўнутр і здзейсніць злачынства», — сказаў Пётр Кісялёў.

Паводле яго словаў, зараз праводзіцца праверка тэхнічнай аснашчанасці іншых банкаў. Кісялёў ўпэўнены, што станоўчыя зрухі ў гэтым напрамку з’явяцца.

«Ва ўсіх банках грошы застрахаваны, і страт як бы няма. Пазіцыя Генеральнай пракуратуры заключаецца, у першую чаргу,

у неабходнасці абароны банкаўскіх работнікаў», — адзначыў Кісялёў.

Закранаючы непасрэдна забойства, ён паведаміў, што адпрацоўваюцца розныя версіі. «Ёсць рэчавыя доказы, якія могуць паслужыць ключом да раскрыцці злачынства», — сказаў прадстаўнік Генпракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?