Абхазія не збіраецца адкрываць пасольства на выспе Науру. Міністр замежных справаў Абхазіі Сяргей Шамба сказаў, што «ў рэспублікі няма такіх сродкаў».

Падтрымліваць стасункі з Науру Абхазія будзе пры дапамозе Расіі. Тым не менш ужо ў пачатку 2010 году плануецца візіт дэлегацыі каўказскай рэспублікі ў Акіянію.

Науру прызнала незалежнасць Абхазіі 14 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0