19 снежня а 14:00 у Беларускім культурна‑рэлігійным цэнтры (39 Holden Road, London N12 8HS) адбудзецца святкаванне Калядаў.
У праграме — традыцыйная і ўсімі любімая Батлейка (калядны лялечны спектакль) у выкананні Паўла Шаўцова.
Святы Мікалай будзе раздаваць падарункі, таму калі Вы плануеце прыйсці з дзецьмі, падрыхтуйце падарункі для кожнага дзіцяці і перадайце іх Паўлу перад прадстаўленнем.
Калі можаце, прыходзьце ў беларускіх народных строях. Будзьце гатовыя спяваць беларускія і англійскія калядныя песні!
Уваход бясплатны. Будуць прымацца ахвяраванні. Традыцыйныя калядныя стравы і напоі (беларускія ці англійскія) вітаюцца.
0
0
0
0
0
0