Залевы, што кагадзе лілі ў Беларусі, падтапілі дамы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях.
У Берасьці выпала амаль месячная норма ападкаў. Падтопленымі аказаліся 24 прыватныя хаты, а таксама склепы дзіцячай больніцы і крамы.
У Гарадзенскай вобласьці ад стыхіі пацярпела 10 шматкватэрных дамоў, 5 прыватных хат, 3 крамы і некалькі падворкаў.
А ў Менскай вобласьці ў санаторыі «Нарач» з страхі спальнага корпусу вецер сарваў 400 квадратных мэтраў мэталапрофілю. Людзкіх ахвяраў няма.
Празь непагадзь спынілася ўбока збожжа ў Баранавіцкім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Пінскім ды Іванаўскім раёнах.
Сёлета з-за нізкага ўраджаю на Берасьцейшчыне сабралі на 105 тысячаў тонаў зерня менш, чым летась.
Паводле СТВ