Раніцай 18 снежня на працягу гадзіны папулярная сетка мікраблогінгу Twitter была атакавана невядомымі хакерамі, якія размясцілі паведамленні на галоўнай старонцы сеткі. А 10.30 адміністратары рэсурса вярнулі сетку ў працоўны стан.
Згодна з звесткамі, размешчанымі на ўзламаным сайце, атака была праведзена «Іранскай кібер‑арміяй». У паведамленнях таксама ўтрымліваюцца пагрозы ў адрас ЗША.
Зараз праца Twitter практычна цалкам ўзноўлена.