У праграме Google Earth, якая дазваляе разгледзець спадарожнікавыя здымкі Зямлі ў добрай якасці, абнавілася мапа некаторых гарадоў Беларусі.
Раней карыстальнікі маглі бачыць карцінку вясны 2005 года.Тады яшчэ не была пабудаваныя Нацыянальная бібліятэка. Станцыі метро «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная горка» ў Мінску таксама выглядалі катлаванамі.
Новы здымак зроблены сёлета ўлетку. Бібліятэка і станцыі метро даўно ўжо адкрыліся. Будуюцца новыя мікрараёны, ідзе рамонт будынка цырка. На жаль, некаторыя раёны закрытыя аблокамі.
Тая ж праблема і ў іншых гарадах. Напрыклад, у Гродна праз аблокі зусім нябачны гістарычны цэнтр горада.
Мапа даступная па адрасе http://maps.google.com/
У Гродна хмарна
Бібліятэка ўжо ёсць