Пра гэта паведаміў у пятніцу журналістам міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

«Да канца года мы будзем змушаныя скараціць аб’ём бюджэту прыкладна на Br2 трлн.

Гэта звязана з тым, што мы недаатрымліваем запланаваныя даходы, — растлумачыў Андрэй Харкавец.

— Адпаведна пераразмеркаваць частку сродкаў, якія не зможам прафінансаваць, на тыя мэты, якія павінны быць прафінансаваныя ў поўным аб’ёме».

Міністр адзначыў, што цягам года прымаліся рашэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада аб карэкціроўцы адзіных пазіцый, звязаных з фінансаваннем, а таму неабходна фармалізаваць гэтыя рашэнні ў рамках ўдакладнення бюджэту, паведамляе БЕЛТА

БелаПАН удакладняе, што скарачэнне выдаткаў закране «капітальныя пункты». У прыватнасці, будуць скарочаныя бюджэтныя асігнаванні «на набыццё, рамонт і будаўніцтва», паведаміў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0