Прадпрыемства «Гаррэмаўтадор» зацвердзіла праграму будаўніцтва і рэканструкцыі сталічных дарог на наступны год. Самы займальны факт — планаваная рэканструкцыя маста праз Свіслач у зоне адпачынку «Дразды». Адметнасць «Драздоў» у тым, што ў гэтым раёне жыве кіраўнік дзяржавы. Адметнасць жа маста ў тым, што ён — адзіны выезд з зоны адпачынку ў цэнтр Мінска (глядзі схему).

Цяперашні шлях кіраўніка дзяржавы

Цяперашні шлях кіраўніка дзяржавы

Як першая асоба зможа трапіць на працу — задачка не з лёгкіх. Карыстальнікі інтэрнэт-форумаў прапанавалі ўжо два варыянты — верталёт і човен. Зрэшты, па рэчышчы Свіслачы можна даплыць амаль да самаго будынку па Маркса, 38, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?