Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Паводле яе слоў, самыя вялікія снегапады былі адзначаны ў Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Менш за ўсё снегу выпала ў Гродзенскай вобласці: там вышыня снежнага покрыва складае ўсяго 3 см. У Брагіне Гомельскай вобласці — 37 см.
У сталіцы за выхадныя дні снежнае покрыва вырасла на 13 см.