Еўра пераацэнены ў дачыненні да іншых валют, і яго далейшае павышэнне ў цане можа пашкодзіць эканомікам еўразоны, заявіла ў панядзелак Еўракамісія.

У штоквартальным дакладзе, прысвечаным зоне еўра, выканаўчы орган Еўрасаюза паведамляе, што аднаўленне, мяркуючы па ўсім, набірае абароты, але нельга выключаць верагоднасць адступлення ад гэтага курса, бо ўзровень беспрацоўя расце.

«Ацэнкі раўнаважкага абменнага курсу еўра паказваюць на моцны еўра з меркаванай пераацэнкай рэальнага эфектыўнага валютнага курса прыкладна на 7—8%, — гаворыцца ў дакладзе. — Далейшае ўмацаванне еўра можа стаць сур’ёзным клопатам для іншых эканомік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?