Адбыўся разбойны напад на мікрааўтобус: злачынцы звязалі кіроўцу і восем яго пасажыраў.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, першым аб злачынстве ў міліцыю заявіў жыхар Бабруйска.

Мужчына расказаў, што 20 снежня прыкладна ў 23.50 каля вёскі Русакова, калі ён рамантаваў мікрааўтобус «Форд», на яго напалі пяцёра невядомых у масках і з прадметамі, падобнымі на пісталеты і абрэзы стрэльбаў.

Злачынцы звязалі кіроўцу і восем яго пасажыраў, выкралі 1,3 млн. рублёў, 21 тыс. долараў, залатыя вырабы і ўцяклі.

Ва УУС Гродзенскай вобласці гэтае злачынства пакуль ніяк не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?