Прысуд быў вынесены 21 снежня судом раёна і горада Баранавічы.
36‑гадовы бацька траіх непаўналетніх дзяцей, раней двойчы асуджаны за крадзяжы, быў прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч.2 ст.154 ( «катаванне») КК Беларусі.
У траўні 2009 года гэты мужчына за нязначную правіннасць зрабіў запальнічкай тэрмічныя апёкі свайму сямігадоваму сыну, якога затым пасадзіў на ланцуг у ваннай. Васьмігадовую дачку, якая спрабавала абараніць брата, ён катаваў недапалкам цыгарэты.
Суд вызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прычым асуджаны віны не прызнаў. Ён мае права абскардзіць прысуд, які пакуль не ўступіў у законную сілу.
0
0
0
0
0
0