Найлепшы гулец нацыянальнага футбольнага чэмпіянату 2009 года, паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец заключыў кантракт з познанскім «Лехам».

Кантракт падпісаны на 3,5 года.

Трансфер склаў 300 тыс. еўра.

Гуляць Крывец будзе пад 10-м нумарам.

Гэта найбольшы трансфер у гісторыі клуба, за такую ж суму перайшоў у клуб з харкаўскага «Металіста» Севярын Ганчарчык. Праўда, у свой час «Лех» прадаў у казанскі «Рубін» Рафала Мураўскага за 3,2 млн еўра.

***

Клуб «Лех» заснаваны ў 1922 г.

Пяціразовы чэмпіён Польшчы (1983, 1984, 1990, 1992, 1993), чатыры разы браў бронзавыя медалі чэмпіянату, прычым апошні раз у 2009 г. Чатырохразовы уладальнік Кубку краіны, апошні раз - у 2009 г.

У сезоне 2009/2010 клуб пасля 17 тураў займае 4-е месца

(9 перамог, 5 нічыіх, 3 паразы, 32 пункты, баланс мячоў: 27—16). Першае месца цяпер у кракаўскай «Віслы» (40 балаў), у «Легіі» – 35, у «Руха» – 32, але гэты клуб апярэджвае «Лех» за кошт большай колькасці перамог (10). Адновіцца чэмпіянат Польшчы пры канцы лютага (зіма цяпер).

У гэтым сезоне Лігі Еўропы клуб выбыў з апошняга раўнду кваліфікацыі, прайграўшы бельгійскаму «Бруге» ў серыі пенальці.

Летась клуб гуляў у групавым турніры Кубка УЕФА, заняў 3-е месца з 5-ці і выйшаў у 1/16 фіналу, дзе прайграў «Удынезэ».

«Лех» мае найбольшую фанацкую падтрымку ў Польшчы, у сярэднім на матчы збіраецца па 16 тыс. чалавек (стадыён у Познані пакуль змяшчае 17 тыс. 500 чалавек, але рэканструюецца да Еўра-2012).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?