Радыё Рацыя ўжо асьвятляла гісторыю берасьцейскай дзяўчыны, якой не заплацілі за паўтара месяца працы на расейскім курорце. Па накіраваньні БРСМ яна трапіла ў горад Анапа, дзе была вымушана працаваць у прыватнай краме па 15 гадзінаў у дзень і выслухоўваць пастаянныя зьнявагі і пагрозы. Зьехаць дзяўчына не магла, паколькі ў першы ж дзень гаспадыня крамы забрала ў яе пашпарт.

Гэтая гісторыя мела шырокі розгалас у горадзе. Як стала вядома, ёй зацікавілася і Берасьцейскае ўпраўленьне па грамадзянству і міграцыі. Пасьля праведзенай праверкі стала вядома, што без аплаты засталіся яшчэ некалькі берасьцейскіх дзяўчат. У выніку быў складзены пратакол аб парушэньні некаторых пунктаў вядомага дэкрэту прэзыдэнта па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі. 25 жніўня адбудзецца беспрэцэдэнтнае на сёньняшні дзень судовае паседжаньне, на якім будзе высьвятляцца віна абласнога камітэту БРСМ у гэтай гісторыі.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0