У першым квартале наступнага году будзе падпісанае пагадненне між беларускім і расійскім бакамі аб будаўніцтве ля Астраўца атамнай станцыі, паведаміў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.

«Пытанне крэдыту адносна будаўніцтва АЭС вырашана. Колькі ён складзе яшчэ невядома. Але ўсё тэхналагічнае забеспячэнне Расія гатова крэдытаваць», — кажа А.Сурыкаў.

Дыпламат таксама паведаміў, што беларускі бок зацікаўлены, каб горад атамшчыкаў ля АЭС быў пабудаваны таксама за кошт расійскіх грошай.

«Мы кіруемся нават не тым, колькі будзе знешні доўг Беларусі. Проста лічым, што Беларусь можа гэта зрабіць за свае грошы», — сказаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?