У жніўні на вуліцах гораду з’явіліся білборды «Беларускае — самае маё», якія павінны былі спрыяць продажу беларускіх тавараў.

У верасні частку білбордаў тэрмінова дэмантавалі. Хадзілі чуткі, што загад разабрацца з гэтай рэкламай далі непасрэдна з ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі прэзідэнта.

Аднак з вуліцаў так і не зніклі ўсе выявы рэкламы. Ці то на некаторыя білборды забыліся, ці то загад не ўсім перадалі.

Аднак па сёння на вуліцах Менску можна сустрэць нешматлікае «Беларускае — самае маё».

У ГУМе ў кастрычніку—лістападзе прайшла акцыя са зніжкамі на беларускія тавары пад дэвізам «ГУМ+Беларускае=Самае маё». Аднак далей слоган пакуль не пайшоў. Нягледзячы на тое што ў жніўні былі спадзяванні, што хутка «самае маё» будзе канкурыраваць з папулярным «купляйце беларускае».

«Узгодненых з асацыяцыяй рэкламных арганізацый рэкламных дзеянняў па гэтай кампаніі сёння ўжо няма. — каментуе Ігар Самкін, дырэктар Асацыяцыі рэкламных арганізацый. — Калі ў чатырох рэкламных арганізацый (удзельніц агульнай кампаніі «Беларускае — самае маё») засталіся надрукаваныя плакаты, яны іх могуць вывешваць і выкарыстоўваць як захочуць. Аднак агульнай каардынаванай рэкламнай кампаніі няма.

У нас ёсць ідэі і задумкі з Міністэрствам гандлю па ўзмацненню сацыяльнай рэкламы на наступны год. Думаю, што ў 2010 мы пакажам новыя крэатыўныя і цікавыя сацыяльныя рэкламы. Але гэта будуць новыя рэкламныя кампаніі і новыя слоганы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?