Чэмпіянат Беларусі па футболе 2010 года пройдзе па новай схеме з удзелам 12 камандаў.

Такое рашэнне прынята ў сераду на пасяджэнні выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Удзельнікі пасяджэння большасцю галасоў прынялі рашэнне, што ў пачатку 12 камандаў вышэйшай лігі правядуць класічны двухколавы турнір – матчы дома і ў гасцях. А затым ў трэцім коле згуляюць міжсабою яшчэ па аднаму разу.

Прычым каляндар трэцяга этапу нацыянальнага першынства будзе вызначаны шляхам лёсавання (каб вызначыць, дзе будзе праводзіцца той ці іншы матч – у гасцях ці дома).

Прадстаўнікі прызёраў мінулага чэмпіянату – барысаўскага БАТЭ, мінскага «Дынама» і магілёўскага «Дняпра» – выказваліся за правядзенне чэмпіянату ў іншым фармаце. Яны прапаноўвалі спачатку правесці двухколавы турнір, а затым ўдзельнікі павінны былі падзяліцца на дзве шасцёркі і правесці асобныя турніры. Аднак гэта думка не была падтрымана выканкамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?