У сераду ў Барысаве прайшоў матч адборачнага турніру да моладзевага чэмпіянату Эўропы-2007 (век гульцоў – да 21 году). На гарадзкім стадыёне Барысава падапечныя Юрыя Курненіна перамаглі зборную Кіпра зь лікам 1:0.

Гол на рахунку Кірылы Паўлючыка зь менскага "Дынама" (70-я хвіліна).

2 верасьня ў нашай адборачнай групе кіпрыёты ў сябе на высьпе згуляюць са зборнай Чэхіі. 6 верасьня беларусы згуляюць у Чэхіі. І турнір скончыцца.

Пераможца групы правядзе стыкавы матч з аналягічным пераможцам іншай падгрупы (усяго такіх падгруп 14), які вызначыцца лёсаваньнем.

Шчасьліўчык і атрымае «квіток» на моладзевы чэмпіянат Эўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0