Вялікая чарга грузавікоў з аўтамабілямі з Еўропы ўтварылася ў пункце пропуску «Каменны Лог» з боку Літвы.

Чарга складае 8/10 гадзін. У асноўным гэта звязана з тым, што ідзе вялікі ўвоз аўтамабіляў з Еўропы. Юрыдычныя асобы імкнуцца паспець увезці машыны да 1 студзеня, калі ўступае ў сілу пагадненне наконт Мытнага саюза.

Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе кіроўцам таксама выкарыстоўваць для ўезду ў Беларусь пункты пропуску «Беняконі» і «Катлоўка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?