Улада

Зацьверджаны слоган кампаніі Мілінкевіча

— «Свабода. Праўда. Справядлівасьць».

Яго выбралі сярод пяцідзесяці варыянтаў, што надышлі ад сяброў штабу і прыхільнікаў кандыдата. Адна група выступала за канцэпцыю крокаў наперад: «Пойдзем далей, захаваўшы добрае», «Не прыпыняючыся на дасягнутым», «Час ісьці наперад». Другая прапаноўвала спалучыць слова «Беларусь», якое як асноўнае ў сваіх слоганах вось ужо 5 год выкарыстоўвае Аляксандар Лукашэнка, і дадаць да яго нешта новае: «Новая Беларусь», «За новую Беларусь», «За новую Беларусь, за новыя магчымасьці», «За свабодную і квітнеючую Беларусь» (замест слогану Лукашэнкі «За моцную і квітнеючую Беларусь», што нагадвае сытуацыю зь лёзунгам Уладзімера Ганчарыка ў 2001 годзе, калі ў вядомым выразе «Мір вашаму дому» слова «мір» памянялі на «дабро»). Была нават прапанова скарыстаць лёзунг Лукашэнкі, не мяняючы яго ўвогуле: «За Беларусь».

Трэцяя група выказала меркаваньне, што ў лёзунгу ўжо павінна быць слова «прэзыдэнт» на манер леташніх польскіх выбараў, дзе яго выкарысталі абодва лідэры перадвыбарчай гонкі — Лех Качыньскі й Дональд Туск: «Прэзыдэнт, якім вы будзеце ганарыцца», «Новы прэзыдэнт — лепшае жыцьцё», «Прэзыдэнт, які пераможа», «Прэзыдэнт, зь якім пераможа Беларусь», «Прэзыдэнт, за якога ня будзе сорамна».

У іншых зьявілася ідэя аб’яднаць словы «Беларусь» і «прэзыдэнт». Выйшла: «Новы прэзыдэнт — свабодная Беларусь».

Нарэшце, чацьвертая група выступала за акцэнт на слове «свабода», дадаўшы да яго іншыя падставовыя вартасьці, на якіх Мілінкевіч стаіць. Сярод варыянтаў фігуравалі «Выбар свабодных людзей», «Разам да свабоды», «Свабода. Годнасьць. Разьвіцьцё» і г.д.

Фігуравала ў спрэчках таксама й слова «вясна».

Сабраліся праз тыдзень, правёўшы слёганы праз фокус-групы. Няўмольная сацыялёгія паказала, што чатыры словы ў слогане — замнога. Сьпярша азначыліся з галоўным словам. Ім стала «свабода». Неяк адразу ўсім спадабалася «справядлівасьць». Але да кансэнсусу не прыйшлі. Давялося праводзіць яшчэ адзін маніторынг. Ён выявіў, што, акрамя свабоды і справядлівасьці, многім людзям не стае праўды. Так склаўся лёзунг.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?18

Мінчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе. У банку патлумачылі прычыну3

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага1

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі29

Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае

Apple плануе перанесці зборку ўсіх iPhone з Кітая ў Індыю

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з Папам Францішкам2

Прадпрыемства ўласніка Wargaming Віктара Кіслага ў Расіі прызналі экстрэмісцкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць