Старшыня Рады БНР звярнулася з калядным прывітаннем.

«Дарагія суродзічы‑беларусы! — гаворыцца ў прывітаньні, — Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо — Хрыстос нарадзіўся!

Дарагія браты і сёстры беларусы! Сьвяты гэтыя, як заўсёды, я буду сьвяткаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса.

Прашу Бога ў гэтае вялікае сьвята чалавецтва, сьвята любові і дабраты, каб Бог паслаў «праменьні свае хвалы» на наш прыгожы край, і дазволіў зьдзейсьніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы ня горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых.

Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасьці, тае вытрываласьці і тае годнасьці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу ‑‑ зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі.

Дык дапамажы вам Божа!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?