Забойцу затрымалі па гарачых слядах супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся на выходных.

 На месцы трагедыі.

На месцы трагедыі.

Трагедыя здарылася 23 снежня прыблізна ў 13.30 каля дома №4 на праспекце Ракасоўскага. 44-гадовы доктар дзіцячай паліклінікі ў сварцы ўдарыў нажом у грудзі 40-гадовую намесніцу загадчыка аднаго з дзіцячых садкоў горада. Жанчына пазней ад атрыманага ранення памерла. Пасля гэтага мужчына паспрабаваў збегчы, але быў затрыманы міліцыянтамі патрульна-паставой службы, якія ў свой выхадны дзень выпадкова аказаліся сведкамі трагедыі. Міліцыянт 2-ой роты палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС прапаршчык міліцыі Віталь Васільеў вяртаўся дадому. Яго ўвагу прыцягнуў шум, які даносіўся ад суседняга з яго інтэрнатам дому. Ён пабачыў сварку паміж мужчынам і жанчынай. Раптам мужчына кінуўся бегчы. Міліцыянт падбег да жанчыны, выклікаў медыкаў, пакінуў з пацярпелай мінакоў і кінуўся ў пагоню за ўцекачом. У гэты момант з цырульні выходзіў ягоны непасрэдны начальнік — камандзір узвода гэтай жа патрульнай роты, лейтэнант міліцыі Іван Ванецкі. Удвох яны і затрымалі доктара. А ў РУУС затрыманага ўжо даставіў нарад аддзела Дэпартамента аховы Ленінскага раёна.

Пракуратура Ленінскага раёна горада распачала крымінальную справу па ч.1 арт. 139 КК РБ (Забойства). Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай трагедыі сталі падазрэнні мужчыны ў нявернасці сваёй сужыцелькі.

Паводле guvd.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0