Як атрымліваць доступ да сайтаў у выніку іх блакавання ўладамі? Захавайце гэты ў артыкул у сябе на кампутары на ўсякі выпадак.

Як тыя казалі, nobody's perfect. Не ўсёмагутныя і сістэмы блакавання Інтэрнэту, якія ўжываюць дыктатарскія рэжымы.

Інтэрнэт уладкаваны па размеркаваным прынцыпе і заўсёды ёсць магчымасць абысці блакаванне сайта на ўзроўні вашага правайдэра. Дастаткова адпраўляць і атрымліваць запыты да забароненага сайта па іншым маршруце. Ёсць некалькі спосабаў абыйсці фільтр:

1. Выкарыстоўваць VPN. Гэта самы надзейны і адносна просты спосаб абароны ўласных дадзеных і свабоды перасоўвання ў сетцы. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць гэты метад, калі вам патрэбны доўгі надзейны выхад ў інтэрнэт, абыходзячы фільтры і сістэмы праслуховання беларускіх спецслужбаў. Прынцып дзеяння просты - ваш кампутар стварае шыфраваны канал з замежным серверам, і праз гэты сервер вы трапляеце ў інтэрнэт. Для ўсяго інтэрнэту вы будзеце выглядаць як жыхар той краіны, у якой фізічна размешчаны аддалены сервер.

На жаль, такая паслуга платная. Звычайна доступ праз VPN каштуе ад 10 да 30 даляраў у месяц. Знайсці сэрвісы можна ў пошукавай сістэме, пры набыцці вы атрымаеце інструкцыі па наладжванні і рэкамендацыі па выкарыстанні.

2. Выкарыстаць Tor і яго аналогі. Tor - гэта сетка віртуальных тунэляў, якія дазваляюць асобным карыстальнікам і групам людзей палепшыць сваю прыватнасць і бяспеку ў Сетцы.

Прапаноўваем вам варыянт працы з папулярным браўзэрам Firefox (аналог Internet Explorer).

- Калі не ўсталяваны браўзэр FireFox, дык зайдзіце на www.mozilla.ru, запампуйце і ўсталюеце FireFox.

- Зайдзіце на http://www.torproject.org/index.html.ru, запампуйце і ўсталюеце TOR. У сістэмным трэі павінен з'явіцца значок цыбулінкі.

- Запусціце Firefox, зайдзіце праз браўзэр на https://addons.mozilla.org/ru/firefox/addon/2275, клікніце там «Усталяваць» і ўсталюеце.

4. Выкарыстоўваць ананімайзэры.У сетцы дастаткова шмат сайтаў, якія дазваляюць абысці блакаванне і патрапіць на сайт.

5. Выкарыстоваць проксі-серверы.

Прыклад наладжвання проксі для Firefox:

- Заходзім у «Інструманты->Налады->Сетка»;

- Выбіраем «Наладзьце параметры злучэння Firefox з Інтэрнэтам»;

- Выбіраем «Ручное наладжванне сэрвісу проксі»;

- Уводзім у поле «HTTP проксі» адрас проксі-сервера. Напрыклад, 74.206.98.202. У поле «Порт» уводзім порт проксі-сервера. Напрыклад, 8080.

- Націскаем «Ок» і захоўваем налады. Правяраем, ці працуе ўведзены проксі-сервер. Калі не працуе, спрабуем іншы.

6. Усталяваць браўзэр Opera Mini на свой мабільны тэлефон. Браўзэр атрымлівае і перадае дадзеныя праз высокапрадукцыйны проксі-сервер кампаніі Opera. Запампаваць Opera Mini можна тут http://www.opera.com/mini/ Нагадваем, у нашага сайта ёсць і мабільная версія pda.nn.by.

* * *

А зараз трохі грунтаўнейшых тлумачэнняў.

Сэрвер Proxy гэта кампутар з адпаведнымі праграмамі, які па нашым запыце выконвае некаторыя аперацыі (часцей за ўсё – злучаецца) ад імя карыстальніка, то бок нашага імя. Калі казаць найпрасцей, сэрвер Proxy – гэта буфер паміж табою і рэсурсамі глабальнай сеткі Інтэрнэт. Спачатку – па тваім запыце гэтыя рэсурсы перадаюцца ў сэрвер Proxy, а пасля – да цябе. У ангельскай мове гэтае слова азначае асобу, якая дзейнічае замест іншай асобы – нешта накшталт упаўнаважанага.

Былі такія часы ў пачатковых часах развіцця глабальнай сеткі Інтэрнэт, калі карыстанне сэрверамі Proxy было надзвычай папулярным сярод прасунутых юзэраў – і не з прычын бяспекі нават. Пераважна таму, што праз Proxy старонкі хутчэй загружаліся. Справа ў тым, што сэрвер Proxy збірае і запісвае файлы, якія карыстальнікі адчыняюць часцей за іншыя, у адмысловую ўласную базу дадзеных, якая завецца cache.

Калі карыстальнік звяртаецца да Proxy сэрвера з запытам пра папулярны рэсурс, які цалкам нядаўна адчыняўся пры яго дапамозе, Proxy не перанакіроўвае злучэнне ў першакрыніцу недзе далёка ў сеціве, а выдае ягоную свежую копію са сваёй памяці cache. Гэтак доступ да патрэбнай інфармацыі паскараецца. Але ня ўсе Proxy, якія даступныя ў Сеціве сёння працуюць такім чынам, бо з цягам часу змяніўся і сам Інтэрнэт.

Амаль кожны карыстальнік хоць раз у жыцці сутыкаўся з сітуацыяй, калі нейкая замежная старонка не адчынялася таму, што доступ да яе быў абмежаваны толькі для інтэрнаўтаў з той ці іншай часткі свету ці нават гораду. Напрыклад, онлайн-трансляцыі цікавых футбольных матчаў Лігі Чэмпіёнаў ці інфармацыйныя рэсурсы некаторых універсітэцкіх бібліятэк у ЗША.

Тымчасам доступ да іх ўвесь час для нас магчымы – дастаткова толькі злучацца з імі праз Proxy сэрвер, які знаходзіцца менавіта ў гэтай краіне ці горадзе. Каб знайсці такі сэрвер, прасцей за ўсё ўвесці адпаведны запыт у Гугл. Эксперыментуйце – гэта дадае смаку жыцця.

2. Кліент-сэрвер

Амаль уся інфармацыя ў Інтэрнэце абапіраецца на мадэль адносінаў, якая называецца кліент-сэрвер. Кліент перасылае запыт пра дадзеныя, якіх ён патрабуе. А сэрвер адказвае – перасылае гэтыя запатрабаваныя дадзеныя – альбо інфармацыю з тлумачэннем, чаму яны недаступныя.

Каб сэрвер зразумеў кліента і ведаў, як яму адказваць, кліент разам з запытам перасылае некаторыя дадатковыя звесткі пра сябе. Галоўныя гэта – назва і версія аператыўнай сістэмы, канфігурацыя інтэрнэт-прагляднай праграмы, яе назва, версія, наладкі і гэтак далей. Дакладней, гэта выглядае так – вось што твой кампутар перадае разам з любым запытам інфармацыі:

- назву і версію аператыўнай сістэмы,

- назву і версію праграмы для прагляду інтэрнэту,

- канфігурацыю гэтай праграмы (колькасць пікселаў экрану кампутара, магчымасць абслугоўваць java/javascript і гэтак далей),

- адрас IP кліента,

- іншую інфармацыю.

Галоўным са ўсяго гэтага з'яўляецца наш адрас IP.

3. Раздзел для не цалкам чайнікаў, альбо пераменныя асяроддзя.

Жартаўлівы disclaimer: Усяго, што напісана адсюль да лічбы 4 з кропкаю, пачаткоўцы могуць смела не чытаць, і гэта ніколькі ня зменшыць карысці ад матэрыялу – проста ня ўся інфармацыя аднолькава карысная для ўсіх, а месца ў галаве, вядома, трэба шанаваць.

Інфармацыя, якую кліент дасылае сэрверу, даступная для сэрвера ў постаці пераменных асяроддзя. Кожная адзінка інфармацыі з'яўляецца значэннем дадзенай пераменнай. У выпадку калі тая ці іншая адзінка кліентам не перасылаецца, гэтая пераменная застаецца пустою (яе значэнне ігнаруецца).

Асноўныя пераменныя асяроддзя гэта:

REMOTE_ADDR – адрас IP кліента.

HTTP_VIA – калі гэтая пераменная не пустая, тады выкарыстоўваецца Proxy. Яе значэнне – гэта адрас сэрвера Proxy. Яна дадаецца Proxy, калі ты ім карыстаешся.

HTTP_X_FORWARDED_FOR – Калі яна не пустая, тады выкарыстоўваецца Proxy. Яе значэнне – гэта сапраўдны адрас кліента. Зразумела, яна таксама дадаецца сэрверам Proxy, калі ты ім карыстаешся.

HTTP_ACCEPT_LANGUAGE – Якая мова выкарыстоўваецца ў праграме для прагляду Інтэрнэту.

HTTP_USER_AGENT – інакш называецца „агентам карыстальніка”. Яна акрэслівае версію праграмнага забеспячэння (аператыўнай сістэмы, назвы і версіі інтэрнэт-праглядніка).

HTTP_HOST – назва сэрвера.

4. Віды сэрвераў Proxy

Сэрверы Proxy дзеляцца на віды ў залежнасці ад таго, як яны хаваюць зменныя асяроддзя.

Празрыстыя Proxy (Transparent Proxies) – не хаваюць твайго IP адрасу.

Ананімныя Proxy (Anonimous Proxies) – хаваюць твой адрас IP стандартным спосабам. Аднак дасведчаны карыстальнік усё ж можа даведацца яго – таму такія сэрверы не даюць поўнай ананімнасці і ў нашым выпадку не рэкамендуюцца да выкарыстання.

Яны дзеляцца на два падвіды - (Simple Anonymous Proxies). Гэта Proxy, якія падмяняюць твой IP сваім уласным, але не хаваюць факту, што Proxy ужываецца. Другі іх падвід Distorting Proxies – таксама не хавае факту, што Proxy ужываецца, але твой адрас IP замяняецца на іншы – фіктыўны, выбраны адвольна Proxy сэрверам.

Proxy высокай ананімнасці (High Anonymity Proxy альбо Elite Proxy) – хаваюць і твой адрас IP і сам факт, што Proxy ўжываецца. Толькі такімі Proxy і варта карыстацца. Шукаць іх можна праз Гугл – дастаткова напісаць High Anonymity Proxy, націснуць увод і выбраць той варыянт, які вам падабаецца. Вось тут – вялічэзны спіс менавіта такіх Elite Proxy - http://www.proxy4free.com/page1.html

Трэба яшчэ памятаць, што толькі для нас Proxy – пасля прыняцця дэкрэту аб інтэрнэце – пытанне быць альбо не быць свабодзе слова. У нармальных краінах гэта такі ж від сеціўнага бізнэсу, як і ўсе іншыя. Таму рыхтуйцеся да таго, што за карыстанне паслугамі сэрвера Proxy трэба будзе прагледзець часам нейкую колькасць абсалютна непатрэбнай вам рэкламы. Калі недзе гэтай рэкламы будзе занадта – проста змяніце сэрвер на іншы. Гэта таксама ж проста, як змяніць прэзідэнта. Не падабаецца гэты – выбірайце іншага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?